А. Фэдэрыко Ламбардзі прызначаны кіраўніком «Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера» | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
01.08.2016 16:30 |
Структура была заснавана ў 2010 г. Бэнэдыктам XVI у адказ на пажаданні шматлікіх навукоўцаў стварыць фонд для спрыяння вывучэнню і публікацыі прац, напісаных у гады выкладчыцкай дзейнасці Ёзэфа Ратцынгера. Мэта ватыканскай установы заключаецца таксама ў пашырэнні тэалагічных ведаў, арганізацыі навуковых і культурных форумаў. Кожны год фонд уручае прэмію за дасягненні ў галіне вывучэння тэалогіі, якая носіць імя Бэнэдыкта XVI. |