Семінар на тэму служэння жанчын у Касцёле адбыўся ў Ватыкане | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
30.09.2016 11:38 |
Падчас цырымоніі адкрыцця семінару выступіў кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. На працягу трохдзённай сустрэчы закраналіся самыя розныя пытанні, звязаныя са служэннем жанчын у Касцёле: гаворка ішла як пра пакліканне жанчын, так і пра канкрэтныя прыклады іх служэння. Тэма разглядалася праз прызму агульнага святарства вернікаў і сакрамэнту сужэнства. Падкрэсліваўся ўнёсак жанчын у інтэрпрэтацыю Святога Пісання, развіццё тэалогіі, фармацыю святароў. Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з разуменнем Касцёла як Нявесты і Маці. Удзельнікі семінара мелі магчымасць пачуць сведчанні аб працы жанчын у душпастырстве, на місіях, у структурах Рымскай курыі і біскупскіх Канферэнцый, у сферы касцёльнай камунікацыі, экуменічнага і міжрэлігійнага дыялогу, катэхетычнай і дабрачыннай дзейнасці. |