У Ватыкане назвалі лаўрэатаў «Прэміі Ратцынгера» | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
19.10.2016 11:59 |
Ксёндз прэлат Інас Біфі з’яўляецца сусветна вядомым тэолагам і літургістам, членам Папскай акадэміі св. Тамаша Аквінскага, аўтарам шматлікіх кніг. Іяаніс Курэмпелес, праваслаўны, выкладае на факультэце тэалогіі Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках. «Прэмію Ратцынгера» ў 50 тыс. еўра прызнае з 2011 г. «Ватыканскі фонд Ёзафа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI», заснавальнікам якога з’яўляецца сам Пантыфік на пенсіі. Фонд ставіць перад сабой навуковыя мэты па папулярызацыі тэалогіі, з асаблівым акцэнтам на Святое Пісанне, патрыстыку і фундаментальную тэалогію. |