Ватыкан: новая сістэма асвятлення плошчы св. Пятра | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
24.10.2016 15:55 |
Устаноўка новай сістэмы асвятлення з’яўляецца вынікам дакладнага даследвання, якое на працягу некалькіх месяцаў праводзілі супрацоўнікі тэхнічных служб Ватыкана разам з нямецкай кампаніяй «Osram». Па словах кіраўніка ватыканскіх тэхнічных служб Рафаэля Гарсіі Вілалабоса, «мэтай праекту стала стварэнне сістэмы асвятлення, здольнай цалкам выдзеліць аб’ёмы плошчы ў поўнай гармоніі з яе архітэктурай». Ватыкан не першы год супрацоўнічае з кампаніяй «Osram» у галіне замены сістэмы асвятлення на больш эканамічную і надзейную. Два гады таму нямецкімі спецыялістамі была створана новая высокатэхналагічная ілюмінацыя ў Сікстынскай капэле, якая, дзякуючы сямі тысячам святлодыёдных лямпачак, дапамагае па-новаму ўбачыць «Апошні суд» Мікеланджэла і ашчадзіць да 60 працэнтаў электраэнергіі. У снежні 2014 года святлодыёдныя лямпы былі ўсталяваны на купале базылікі святога Пятра. Рэалізацыяй гэтага праекту займаўся буйнейшы італьянскі энергетычны канцэрн «Acea». |