Ватыкан і Аргенціна адкрыюць доступ да архіўных дакументаў 1976-1983 гадоў | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
26.10.2016 10:53 |
Як адзначаецца ў сумеснай заяве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Аргенціне і Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана, гэтая работа была выканана ў адпаведнасці з рашэннем і ўказаннем Папы Рымскага. У дакуменце таксама гаворыцца, што ахвяры, родныя зніклых без звестак і зняволеных у перыяд дыктатуры, а таксама прадстаўнікі духавенства змогуць у бліжэйшы час атрымаць доступ да дакументаў, якія захоўваюцца ў «архівах біскупскай канферэнцыі ў Аргенціне, дзяржаўным сакратарыяце Ватыкана і Апостальскай нунцыятуры ў Буэнас-Айрэсе». Адпаведнае рашэнне было прыняла пасля пасяджэння выканаўчай камісіі ККБ у Аргенціне 15 кастрычніка, у якім прыняў удзел Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін. У часы дыктатуры, паводле даных міжнародных няўрадавых арганізацый, у Аргенціне без звестак зніклі каля 30 тысяч чалавек. У краіне былі забаронены прафсаюзы і забастоўкі, фактычна не дзейнічала судовая ўлада і былі абмежаваны правы грамадзян. |