У Ватыкане абралі новае кіраўніцтва ордэна езуітаў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
10.11.2016 17:13

36-я генеральная кангрэгацыя ордэна езуітаў выбрала чатырох асістэнтаў adprovidentiam, якія стануць бліжэйшымі памочнікамі ў кіраванні ордэнам яго генералу Артура Соза, выбранага кіраўніком ордэна 14 кастрычніка.

Пра гэта са спасылкай на газету французскіх езуітаў La Croix паведамляе sedmitza.ru.

Памочнікамі генерал-супрыёра сталі а. Дуглас Маркуіллер (ЗША) з правінцыі ў Паўднёва-Цэнтральнай часткі ЗША, а. Фратэрн Масаве з Танзаніі (правінцыя езуітаў у Паўночнай Афрыцы), прызначаны генеральным дэлегатам па апостальскім разглядзе і планаванні а. Джон Дардзіс з Ірландыі, а таксама новы генеральны асістэнт ордэна па справах Паўднёвай Азіі а. Вернон Д’Кунха (Індыя).

Акрамя таго а. Артура Соза паведаміў аб прызначэнні француза а. Антуана Керуэля новым сакратаром ордэна езуітаў. У новай якасці Керуэль будзе каардынаваць працу Генеральнай курыі ордэна.

Айцец Федэрыка Ламбардзі, былы кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы, які ўваходзіў у adprovidentiam у былы склад кіраўніцтва ордэна езуітаў, паведаміў, што пераходзіць на службу ў Італьянскую правінцыю ордэна, а таксама будзе выконваць функцыю прэзідэнта фонда Ёзафа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI.

Таксама быў прызначаны шэраг правінцыялаў, сярод якіх 58-гадовы святар Эрык Алан (прызначаны правінцыялам франкамоўнай Канады, якая ўключае ў свой склад Гаіці) і 61-гадовы святар Вінсэнт Фам Ван Мам, прызначаны правінцыялам В’етнама.
Новы склад ордэна езуітаў распачне сваю працу са студзеня 2017 года.

Паводле sedmitza.ru (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by