Упершыню ў музеях Ватыкана выстаўлены творы Рэмбрандта | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
28.11.2016 08:24 |
Экспазіцыю ўпрыгожаць гравюры і палотны са шведскага Музея Андэрса Цорна і амстэрдамскай калекцыі Крэмера. Выстаўка праходзіць пасля экуменічнага візіту Папы Францішка ў Лунд і накіравана на ўмацаванне дыялогу паміж католікамі і пратэстантамі.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі прац галандскага майстра адбылося 23 лістапада; наведвальнікі змогуць пабачыць шэдэўры мастацтва да 26 лютага.
Выстаўка ў Музеях Ватыкана была арганізавана пры садзейнічанні пасольстваў Швецыі і Нідэрландаў пры Святым Пасадзе, у супрацоўніцтве з Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству. |