Новае крыло Ватыканскіх музэяў адчынілася пасля рэстаўрацыі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
01.01.2017 10:23

Так званае Новае крыло ў комплексе Ватыканскіх музэяў утрымлівае вельмі багатую калекцыю старажытнарымскага мастацтва, найперш — скульптурнага.

Рэстаўрацыя галерэі, які мае ў даўжыню 68 метраў, працягвалася з 2009 года і каштавала 2,3 мільёны еўра. Уздоўж сценаў у нішах стаяць 28 статуй рымскіх імператараў і старажытнарымскія копіі грэчаскіх статуй.



У іх ліку знакамітая мармуровая статуя імператара Аўгуста «Аўгуст з Прыма-Порта», вядомая кожнаму школьніку з падручніка па гісторыі.




Рымскі архітэктар Рафаэль Штэрн стварыў праект будынка па загадзе Папы Пія VII такім чынам, каб антычныя творы найлепшым чынам упісваліся ў інтэр'ер. Пабудова ў стыле неакласіцызму была скончаная ў 1822 годзе.

Аляксандр Гелагаеў паводле mv.vatican.va,

 
© 2003-2024 Catholic.by