Прэс-сакратар часоў Яна Паўла ІІ вяртаецца на службу ў Ватыкан | Друк |
Дзяржава Ватыкан
02.03.2017 08:33

Былы намеснік дырэктара прэс-службы Святога Пасаду а. Чыра Бэнэдэцціні вяртаецца да сваіх колішніх абавязкаў.

Гэтую пасаду ён займаў яшчэ ў часы Яна Паўла ІІ, калі прэс-службу Ватыкана ўзначальваў Хоакін Наварра-Вальс, і пакінуў яе за год да таго, як быў прызначаны галоўным рэдактарам выдання Eco di San Gabriele, якое выдаюць італьянскія пасіяністы — супольнасці, да якой ён належыць.

Айцец Бэнэдэцціні кіраваў часопісам з 1980 па 1994 гады, перш чым перайсці на працу ў Ватыкан. Часопіс, які распаўсюджваецца сярод італьянскіх мігрантаў на ўсіх кантынентах, выдаецца ў санктуацыі святога Габрыэля ў цэнтральнай Італіі.

Айцу Чыра сёння 71 год, ён з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Сан-Марына.

Паводле CREDO (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by