У студзені Бэнэдыкт XVI наведае сінагогу ў Рыме | | Друк | |
Святы Айцец |
13.10.2009 17:55 |
Бэнэдыкт XVI стане другім Рымскім Папам, які наведае гэтую сінагогу. У 1986 г. у ёй пабываў Ян Павел ІІ. Для Святога Айца гэты візіт стане трэцім наведваннем сінагогі: некалькі гадоў таму Пантыфік наведаў юдэйскія храмы ў ЗША і Германіі. Наведванне сінагогі ў Рыме стане больш важным у параўнанні з мінулымі, таму што адносіны Апостальскай Сталіцы і рымскай габрэйскай супольнасці традыцыйна вызначае адносіны паміж каталіцкімі і юдэйскімі вернікамі ўсяго свету. |