Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у адкрыццці Сусветнага саміту харчовай бяспекі | Друк |
Святы Айцец
16.10.2009 12:01
Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, 16 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), якая знаходзіцца ў Рыме.

Плануецца, што Пантыфік прыме ўдзел у адкрыцці Сусветнага саміту харчовай бяспекі, які адбудзецца з 16 па 18 лістапада ў межах 36-й Генеральнай канферэнцыі ААН, прысвечанай харчаванню і сельскай гаспадарцы.


 
© 2003-2025 Catholic.by