Мір на Блізкім Усходзе стаў тэмай размовы Бэнэдыкта XVI з прэм’ер-міністрам Кувейта | | Друк | |
Святы Айцец |
23.11.2009 17:35 |
Падчас сустрэчы было таксама згадана аб стасунках паміж Апостальскай Сталіцай і Кувейтам, якія існуюць ужо больш за 40 год. Закраналася таксама праблема пазітыўнага ўкладу хрысціянскай меншасці на Блізкім Усходзе ў жыццё кувейцкага грамадства. Падкрэслівалася неабходнасць душпастырскай дапамогі гэтай супольнасці. Падчас размовы, якая працягвалася 25 хвілін і адбывалася па-французску, Святы Айцец атрымаў у падарунак ад дзяржаўнага дзеяча Кувейта прыгожы дыван і старажытны манускрыпт Карану. У сваю чаргу Пантыфік падарыў госцю гравюру з выявай плошчы Святога Пятра і вечнае пяро. |