У 2009 годзе больш за 2 мільёны чалавек прынялі ўдзел у аўдыенцыях і цэлебрацыях Святога Айца | | Друк | |
Святы Айцец |
05.01.2010 17:07 |
Згодна са статыстычнымі данымі, у агульных аўдыенцыях у 2009 г. удзельнічала 537 500 чалавек, у спецыяльных аўдыенцыях — 115 600 чалавек, у літургічных набажэнствах з удзелам Папы — 470 800 чалавек, у малітве «Анёл Панскі» — 1 120 000 чалавек. Рэкордная колькасць чалавек прымала ўдзел у агульных аўдыенцыях у красавіку (130 тысяч) і кастрычніку 2009 г. (71 тысяча). Гэта тлумачыцца тым, што ў дадзеныя месяцы адзначаліся гадавіна абрання Яна Паўла ІІ на Папскі пасад і гадавіна смерці Вялікага Папы. У цэлым у Апостальскай Сталіцы з Бэнэдыктам XVI сустрэліся 2 243 900 пілігрымаў. |