Апублікавана праграма візіту Бэнэдыкта XVI на Мальту | | Друк | |
Святы Айцец |
11.02.2010 13:24 |
Святы Айцец прыбудзе на Мальту 17 красавіка а 17-й гадзіне. У гэты ж дзень запланавана сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Мальта Джорджам Абела. Затым Пантыфік накіруецца да Гроту св. Паўла ў Рабаце. У нядзелю, 18 красавіка, Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу ў Фларыяне. У гэты дзень Папа сустрэнецца з біскупамі Мальты, а таксама з моладдзю краіны ў Валеце. Вечарам 18 красавіка Святы Айцец вернецца ў Рым. |