Святы Айцец выказаў спачуванне сем’ям ахвяраў катастрофы на Мадэйры | Друк |
Святы Айцец
23.02.2010 17:10

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванне сем’ям ахвяраў паводкі на Мадэйры (Партугалія). Спачувальную тэлеграму ад імя Папы накіраваў біскупу Антоніа Жозэ Карыльё Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

У тэлеграме Святы Айцец выказвае сваё спачуванне ў сувязі з бедствам, якое нанесла краю вялікія матэрыяльныя шкоды. Пантыфік запэўніў супольнасць Каталіцкага Касцёла ў Мадэйры ў сваім клопаце, давяраючы ахвяраў катастрофы Божай Міласэрнасці і молячыся аб падтрымцы і суцяшэнні для іх сем’яў, а таксама аб раненых і тых, хто страціў у выніку бедства жыллё. Акрамя гэтага, як адзначаецца ў тэлеграме, Папа моліцца ў інтэнцыі асобаў, якія аказваюць дапамогу ахвярам катаклізму.


 
© 2003-2025 Catholic.by