Святы Айцец павіншаваў Патрыярха Барталамея з 70-годдзем | | Друк | |
Святы Айцец |
01.03.2010 14:53 |
У тэлеграме Пантыфік запэўніў Патрыярха ў сваёй малітве, каб Бог падтрымліваў юбіляра сваёй сілай і ласкай у выкананні «служэння душпастыра, абвяшчальніка Евангелля і настаўніка духоўнага жыцця». Узгадваючы аб сваіх сустрэчах з Барталамеем І, асабліва аб візіце ў Стамбул (Турцыя), Папа выказаў надзею на тое, што «Дух Божы будзе і далей асвячаць і накіроўваць наш шлях у кірунку поўнай камуніі, якой Хрыстус прагне для сваіх вучняў». |