| Бэнэдыкт XVI і Прэзідэнт Гватэмалы абмеркавалі значэнне абароны чалавечага жыцця і ролю адукацыі | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 26.03.2010 17:19 |
|
Падчас сустрэчы Прэзідэнта Гватэмалы з Папам былі адзначаны добрыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай у гэтай цэнтральнаамерыканскай краіне і ўнёсак, які Касцёл зрабіў у развіццё Гватэмалы. Бакі таксама абмяняліся думкамі наконт міжнароднай сітуацыі, абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад краінай: беднасць, арганізаваная злачыннасць і эміграцыя. Падчас размоваў было падкрэслена значэнне абароны чалавечага жыцця ад моманту зачацця і вялікая роля адукацыі. Прэзідэнт Гватэмалы ўзначальвае ўрад краіны з 2008 г. |