Выдадзены фотаальбом да 5-й гадавіны Пантыфікату Бэнэдыкта XVI | | Друк | |
Святы Айцец |
16.04.2010 11:09 |
![]() 16 красавіка 2010 г. Пантыфік адзначае 83-і дзень нараджэння, а 19 красавіка споўніцца пяць год з таго моманту, як кардынал Ёзаф Ратцынгер быў абраны Папам. У выданні змешчана каля 300 фатаграфій, якія адлюстроўваюць дзейнасць Бэнэдыкта XVI на працягу гэтых гадоў. Выдаўцы сцвярджаюць, што большасць фотаздымкаў публікуецца ўпершыню. Для каментарыяў фота монсеньёр Генсвайн выкарыстаў запісы з асабістага дзённіка. Перад публікацыяй яны былі паказаны Пантыфіку і не выклікалі пярэчанняў адносна абнародвання. |