Увечары 29 красавіка 2010 г. у зале Паўла VI у Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паслухаў канцэрт, які з нагоды 5–й гадавіны Пантыфікату падаравала яму Італьянская Рэспубліка. Канцэрт распачаўся ў 17.20 па мясцовым часе, а за гадзіну да гэтага Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам краіны Джорджо Наполітано.
Моладзевы аркестр выканаў для Папы канцэрт кампазітара XVIII ст. Джаванні Баціста Саммарціні, а таксама «Пражскую» сімфонію Вольфганга Моцарта і Чацвёртую сімфонію Людвіга ван Бетховена.