Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю лідэру Кувейта | | Друк | |
Святы Айцец |
06.05.2010 16:20 |
Падчас сустрэчы была звернута ўвага на справы, якія з’яўляюцца прадметам двухбаковай зацікаўленасці, найперш на ўсталяванне міру на Блізкім Усходзе і міжрэлігійны дыялог. Быў падкрэслены пазітыўны ўклад хрысціянскай меншасці Кувейта ў грамадскае жыццё краіны, закраналіся патрэбы гэтай супольнасці. Лідэр Кувейта падараваў Святому Айцу два каштоўныя дываны і манускрыпт 200-гадовай даўніны, атрымаўшы ў адказ ад Папы медаль і выяву базылікі святога Пятра. Пасля сустрэчы з Папам кіраўнік Кувейта размаўляў з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і з сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. |