Святы Айцец да гвардзейцаў Ватыкана: адкрыць у абліччы кожнага чалавека пілігрыма | | Друк | |
Святы Айцец |
07.05.2010 17:51 |
Папа звярнуў увагу на багатую гісторыю і цесную сувязь паміж гвардыяй і Апостальскай Сталіцай, падзякаваў гвардзейцам за іх служэнне і абарону асобы Пантыфіка. Святы Айцец нагадаў таксама, што Папа, як наступнік Пятра, прагне атуліць апекай кожнага верніка, а таксама людзей, якія ўскладаюць на Касцёл пэўныя чаканні. Пантыфік заахвоціў гвардзейцаў, каб іх служба дазволіла ім адкрыць у абліччы кожнага чалавека пілігрыма, што прагне распазнаць у іншым жывы знак Божай прысутнасці. Папа пажадаў новым гвардзейцам, якія прыбылі ў Ватыкан, узрастаць у веры, глыбока разумець годнасць кожнага чалавека, які «шукае ў сваім сэрцы дарогу вечнага жыцця». |