Святы Айцец сустрэўся з лідэрамі Конга і Малдавіі | | Друк | |
Святы Айцец |
25.05.2010 12:55 |
Рэспубліка Конга, у мінулым — французская калонія, адна з краін Заходняй Афрыкі, святкуе ў гэтым годзе 50-годдзе дзяржаўнай незалежнасці. Гэты юбілей стаў адной з тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы ў Ватыкане. Таксама ў размовах быў падкрэслены ўнёсак Каталіцкага Касцёла ў справу грамадскага і культурнага развіцця краіны, разглядалася палітычная сітуацыя рэгіёну, абмяркоўвалася праблема бежанцаў. У гэты ж дзень Папа ўдзяліў аўдыенцыю выконваючага абавязкі Прэзідэнта Малдавіі Міхаю Гімпу. Падчас сустрэчы гаворка ішла аб сітуацыі ў краіне. Святы Айцец пажадаў малдаўскаму лідэру вырашаць усе існуючыя цяжкасці на шляху дыялога. Закраналася сітуацыя Касцёла ў Малдавіі, да якога належаць каля 2 % вернікаў. Звярталася ўвага на неабходнасць прыязнага дыялога паміж Касцёлам і ўладамі, абмяркоўваліся міжнародныя праблемы, у тым ліку пытанне культурнай і рэлігійнай адметнасці Еўропы. |