Бэнэдыкт XVI узначаліць урачыстасці Божага Цела | Друк |
Святы Айцец
25.05.2010 17:42

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць 3 чэрвеня 2010 г. урачыстасці Божага Цела ў Рыме. Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу перад базылікай святога Яна на Латэране, а затым вуліцамі горада пройдзе працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам да базылікі Санта Марыя Маджорэ.

Разам са Святым Айцом у святкаванні будуць удзельнічаць кардыналы, біскупы, святары і кансэкраваныя асобы Вечнага Горада.

З прычыны таго, што ў Італіі ўрачыстасць Божага Цела не з’яўляецца выхадным днём, урачыстая святая Імша і працэсія пераносяцца на нядзелю. У чацвер галоўныя святкаванні адбудуцца толькі ў Рыме.

 
© 2003-2024 Catholic.by