Распачаўся візіт Папы на Кіпр | Друк |
Святы Айцец
04.06.2010 11:52

4 чэрвеня 2010 г. распачалася трохдзённая паездка Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Самалёт Папы прыбыў у Пафас каля 14-й гадзіны. З 4 па 6 чэрвеня Пантыфік сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі Блізкага Усходу, якім уручыць працоўны дакумент (Instrumentum laboris) Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для гэтага рэгіёна, з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы і мясцовымі вернікамі.

Пасля цырымоніі вітання з удзелам Прэзідэнта Кіпра Дзімітрыса Хрыстофіяса Бэнэдыкт XVI накіруецца на экуменічнае набажэнства ў касцёле Агія Кірыякі ХІІІ ст. Папу суправаджае Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ і кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Улады Кіпра не выключаюць, што супраць візіту Папы можа пратэставаць частка праваслаўных грэкаў. Да прыезду Пантыфіка падрыхтаваны меры бяспекі.

 
© 2003-2025 Catholic.by