Новыя папскія прызначэнні |
| Друк | |
Святы Айцец
|
30.06.2010 14:58 |
30 чэрвеня 2010 г. Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне аб вызваленні з пасады ў сувязі з узростам прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў і старшыні Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі кардынала Джаванні Батыста Рэ. На абедзве пасады прызначаны былы арцыбіскуп Квебека (Канада) кардынал Марк Куэллет.
Сёння ж Пантыфік абвесціў аб прызначэнні першага старшыні Папскай рады па справах распаўсюджвання новай евангелізацыі, якім стаў арцыбіскуп Сальваторэ Фізікелла.
|