Святы Айцец правядзе летні адпачынак у Кастэль Гандольфа | Друк |
Святы Айцец
05.07.2010 16:09
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы паведаміла, што сёння, 7 ліпеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пераедзе у Кастэль Гандольфа на адпачынак. На працягу лета не будуць адбывацца прыватныя і спецыяльныя аўдыенцыі, таксама будуць адменены генеральныя аўдыенцыі 14, 21 і 28 ліпеня.

Малітву «Анёл Панскі» па нядзелях і ў святы Пантыфік будзе прамаўляць у летняй рэзідэнцыі, а традыцыйныя генеральныя аўдыенцыі па серадах будуць адноўлены 4 жніўня.

Як паведамлялася раней, Бэнэдыкт XVI атрымаў запрашэнне на адпачынак з італьянскага горнага мястэчка Ле-Комб, дзе адпачываў мінулым летам, аднак упершыню за пяць год Пантыфікату Святы Айцец вырашыў правесці адпачынак у летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.


 
© 2003-2025 Catholic.by