| Святы Айцец маліўся за ахвяраў тэракту ва Угандзе | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 15.07.2010 11:16 |
Святы Айцец маліўся за забітых і параненых у нядзельных тэрактах у Кампалі (Уганда), а таксама за іх сем’і. Пра гэта паведаміў епіскапат Уганды, публікуючы ўласнае спачувальнае пасланне. Тэракт адбыўся 11 ліпеня 2010 г. у спорт-бары, дзе гледачы назіралі за матчам Чэмпіянату свету па футболе. Загінулі звыш 70 чалавек, каля 50 былі паранены. |