| Утвораны новы апостальскі экзархат Каталіцкага Касцёла | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 15.07.2010 11:40 |
14 ліпеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заснаваў апостальскі экзархат Грэка-каталіцкай Сіра-Маланкарскай Царквы ў Злучаных Штатах Амерыкі. Пантыфік прызначыў таксама кс. Томаса Найкампарампіла яго першым біскупам і Апостальскім візітатарам для католікаў Сіра-Маланкарскай традыцыі ў ЗША і Еўропе. На сёння ў Каталіцкім Касцёле налічваецца 19 апостальскіх экзархатаў больш чым у пяці краінах свету. |