| Выйшаў першы том тэалагічных прац Ёзафа Ратцынгера | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 24.08.2010 13:24 |
Першы том поўнага збору сачыненняў Ёзафа Ратцынгера выйшаў у Германіі і Італіі. Збор сачыненняў «Opera Omnia», які будзе складацца з 16 тамоў, аб’яднае ўсе тэалагічныя працы цяперашняга Пантыфіка, пачынаючы з доктарскай дысертацыі.Прэзентацыя першага тома адбылася ў італьянскім Рыміні 23 жніўня 2010 г. У Германіі кнігай займаецца выдавецтва «Herder», а італьянскі пераклад робіць афіцыйнае выдавецтва Апостальскай Сталіцы «Libreria Editrice Vaticana». Ксёндз Джузэппэ Коста SDB, дырэктар выдавецтва, адзначае, што ў збор твораў увойдуць усе працы Ёзафа Ратцынгера да моманту абрання яго Папам. |