Пантыфік прывітаў навучэнцаў Гродзенскай семінарыі | Друк |
Святы Айцец
08.09.2010 13:11
Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прывітаў навучэнцаў і прафесарўў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Прыбылі яны ў Вечны горад з нагоды 20–й гадавіны сваёй навучальнай установы. Разам з імі прыехаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

«Вітаю прафесароў і алюмнаў Духоўнай семінарыі ў Гродне ў Беларусі, якія тут, у Рыме, адзначаюць дваццатую гадавіну яе існавання, — звярнуўся да прысутных Пантыфік. — Няхай гэтую семінарыю і ўсіх тут прысутных падтрымлівае заступніцтва Дзевы Марыі, нараджэнне якой сёння адзначаем. Ад усяго сэрца вас благаслаўляю».

3 верасня 2010 г. з Гродна ў пілігрымку ў Італію выехала група навучэнцаў і святароў. На працягу 9 дзён пілігрымы наведаюць базыліку св. Марка ў Венецыі, магілу св. Антонія ў Падуі, санктуарый св. Францішка і св. Клары ў Асізі, чатыры галоўныя базылікі ў Рыме, базыліку Ружанцовай Божай Маці ў Пампеі, магілу св. айца Піо і іншыя мясціны.




 
© 2003-2024 Catholic.by