Папа аб сваім будучым падарожжы ў Вялікабрытанію | | Друк | |
Святы Айцец |
08.09.2010 16:50 |
Святы Айцец дадаў, што бачыць тыя шматлікія высілкі, якія ўкладзены ў падрыхтоўку яго візіту. Папа звярнуў увагу на ўдзел каталіцкай супольнасці, ураду і мясцовых уладаў у Шатландыі, Лондане і Бірмінгеме. Гаворачы аб беатыфікацыі кардынала Ньюмана, Пантыфік адзначыў: «Гэты сапраўды вялікі англічанін вёў узорнае святарскае жыццё і праз сваю шырокую дзейнасць унёс трывалы ўклад у жыццё Касцёла і грамадства, як у сваёй краіне, так і ў многіх іншых частках свету». Папа дадаў, што моліцца аб тым, каб многія людзі скарысталі з мудрасці кардынала Ньюмана і каб гэты іерарх стаў для іх прыкладам святасці жыцця. |