Бэнэдыкт XVI надасць некаторым іерархам кардынальскую годнасць | Друк |
Святы Айцец
15.10.2010 13:27
Вядомы італьянскі ватыканіст, журналіст Андрэа Тарнэллі на старонках «Il Giornale» выказаў думку пра тое, што ў хуткім часе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI надасць некаторым іерархам кардынальскую годнасць. Па словах Тарнэллі, адбудзецца гэта напрыканцы агульнай аўдыенцыі ў сераду 20 кастрычніка 2010 г., а праз месяц будзе склікана кансісторыя.

Сярод верагодных кандыдатаў на тытул кардынала ватыканіст называе некаторых прэфектаў Кангрэгацый: па справах Духавенства — арцыбіскуп Маўро П’ячэнца і па справах Кананізацыі — арцыбіскуп Анджэло Амато.  Да таго ж кардынальскім тытулам могуць быць удастоены старшыня Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы і старшыня Папскай рады па культуры, а таксама іншыя прадстаўнікі Рымскай Курыі.  Кандыдатамі з’яўляюцца і арцыбіскупы Варшавы (Польшча), Фларэнцыі (Італія), Вашынгтона (ЗША), Мюнхена (Германія), Кіншасы (Конга) і Каломба (Шры-Ланка).

 
© 2003-2025 Catholic.by