Святы Айцец узначаліць літургію за каталіцкіх іерархаў, памерлых у гэтым годзе | Друк |
Святы Айцец
29.10.2010 14:57
У чацвер, 4 лістапада 2010 г., у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI па традыцыі ўзначаліць святую Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі ў гэтым годзе. Аб гэтым паведамляе беларуская секцыя Ватыканскага радыё.

Варта нагадаць, што сёлета ва ўзросце амаль 99 гадоў памёр найстарэйшы нямецкі кардынал Пауль Аўгустын Майер, італьянскі курыяльны кардынал, ватыканскі дыпламат — Луіджы Поджы, а таксама чэшскі кардынал Томаш Шпідлік, аўтар шматлікіх публікацый на тэму хрысціянскага Усходу.

 
© 2003-2025 Catholic.by