Святы Айцец узначаліў літургію за іерархаў, памерлых у мінулым годзе | | Друк | |
Святы Айцец |
04.11.2010 16:54 |
![]() Пантыфік заўважыў, што зварот да рэчаіснасці Неба з’яўляецца заахвочваннем да прызнання адноснасці таго, што мінае, у адносінах да тых вартасцяў, якія не падлягаюць знішчэнню часам. Кажучы пра абавязкі штодзённага жыцця, Святы Айцец заўважыў, што «наша праца, зацікаўленасць ці заслужаны адпачынак патрабуюць дыстанцыі людзей, якія ўсведамляюць, што на шляху да Нябеснай Айчыны яны разам з’яўляюцца пілігрымамі, у пэўным сэнсе чужаземцамі, якія накіроўваюцца да вечнасці». Папа назваў імёны шасці кардыналаў, якія памерлі ў мінулым годзе, а кажучы пра іх служэнне і паслугу памерлых арцыбіскупаў і біскупаў, сцвердзіў, што руплівыя пастыры здзяйснялі яе заўсёды ў эсхаталагічнай перспектыве, ажыўляючы надзею ў шчасце, абяцанае нам пасля зямнога жыцця. Пантыфік адзначыў глыбокую веру іерархаў і іх жывое прагненне быць падобнымі да Хрыста. Напрыканцы набажэнства Святы Айцец сцвердзіў: «Ведаем, што нават найменшая сіла любові большая за самую вялікую знішчальную сілу і можа змяніць свет». |