Адбываюцца сустрэчы Папы са старшынямі ведамстваў Рымскай Курыі | Друк |
Святы Айцец
12.11.2010 16:25

У Ватыкане адбываюцца сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI са старшынямі ведамстваў Рымскай Курыі. У рамках сустрэч абмяркоўваецца, між іншым, дзейнасць Папскай рады спрыяння новай евангелізацыі, задачай якой павінна быць супрацьдзеянне «ўнутранаму спусташэнню», якое развіваецца сёння ў рэгіёнах з даўняй хрысціянскай традыцыяй.

Падчас кансультацый такога роду, нават калі яны адбываюцца некалькі разоў у год, абмяркоўваюцца таксама актуальныя праблемы Касцёла і асобныя пытанні, што ўваходзяць у кампетэнцыю розных ватыканскіх ведамстваў.


 
© 2003-2024 Catholic.by