У Ватыкане адбудзецца прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю з Папам | | Друк | |
Святы Айцец |
16.11.2010 15:34 |
На нямецкай мове кнігу апублікавала выдавецтва «Herder Verlag», а на італьянскай — Ватыканская тыпаграфія. У прэзентацыі кнігі прыме ўдзел старшыня Папскай рады па справах новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікелла і публіцыст выдання «Corierre della Sera» Луіджы Аккаттолі. Будуць прысутнічаць таксама Пэтэр Сівалд і кс. Джузэппэ Коста, дырэктар Ватыканскай тыпаграфіі. Пэтэр Сівалд, які нарадзіўся ў 1954 г., выдаў ужо дзве кнігі, напісаныя супольна з кардыналам Ёзафам Ратцынгерам — сённяшнім Папам: «Соль зямлі» і «Бог і свет». |