Папа наведае Харватыю ў чэрвені 2011 г. | Друк |
Святы Айцец
16.11.2010 18:29

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Харватыю з душпастырскім візітам 4–5 чэрвеня 2011 г. Аб гэтым паінфармавалі сёння ў епіскапаце краіны.

Папа прыбудзе ў Харватыю з нагоды Нацыянальнай сустрэчы каталіцкіх сем’яў, дэвіз якой — «З’яднаныя ў Хрысце». Пантыфік памоліцца ля труны мучаніка перыяду атэістычнага пераследу бл. кардынала Алаізія Стэпінаца.

Дадзеная паездка будзе першым візітам Бэнэдыкта XVI у Харватыю. Краіну тройчы — у 1994, 1998 і 2003 гг. — наведваў Ян Павел ІІ.

 
© 2003-2025 Catholic.by