Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з кіраўніком Англіканскай Царквы | Друк |
Святы Айцец
18.11.2010 13:17

Сёння, 18 лістапада 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам Роўэнам Уільямсам. Архіепіскап прабывае ў Рыме ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

8 лістапада гг. пяць англіканскіх епіскапаў паінфармавалі аб сваім пераходзе ў каталіцызм і жаданні далучыцца да стварэння персанальнага ардынарыяту для былых англікан, якія хочуць быць вернымі сваёй традыцыі і разам з тым утрымліваць сувязі поўнай еднасці з біскупам Рыма.

Як чакаецца, у хуткім часе да гэтых іерархаў могуць далучыцца і 50 англіканскіх пастараў, а зацікаўленасць утварэннем ардынарыяту ў Англіі і Уэльсе будзе значна большай, чым планавалася раней.

 
© 2003-2024 Catholic.by