| Візіт Святога Айца ў Манака запланаваны на 2012 г. | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 25.11.2010 16:22 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Манака ў першай палове 2012 года — пра гэта заявіў Генеральны вікарый мясцовай дыяцэзіі ксёндз прэлат Рэнэ Джуліана.«Візіт запланаваны і з часам становіцца ўсё больш верагодным, хіба што з’явяцца якія-небудзь важныя перашкоды, напрыклад, звязаныя са станам здароўя Святога Айца», — сцвердзіў прэлат. Больш за 83% з 32 тысяч жыхароў Манака вызнаюць каталіцтва. |