Святы Айцец заклікае да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Кітаі | Друк |
Святы Айцец
01.12.2010 14:09

Да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 1 снежня 2010 г. Папа даверыў Касцёл у Кітаі, які перажывае «асабліва цяжкія хвіліны», малітвам католікаў усяго свету.

Пантыфік заахвоціў вернікаў прасіць Маці Божую падтрымліваць усіх кітайскіх біскупаў, каб тыя «адважна сведчылі аб сваёй веры, пакладаючы надзею ў чаканым намі Збаўцы». «Давяраю Маці Божай усіх католікаў гэтай улюбёнай краіны, каб праз яе заступніцтва яны маглі жыць сапраўды хрысціянскім жыццём у камуніі з паўсюдным Касцёлам, уносячы такім чынам свой уклад у згоду і агульнае дабро свайго высакароднага народа», — адзначыў Папа.

У зале Паўла VI прысутнічала таксама група католікаў з Кітая, якая з энтузіязмам вітала Святога Айца.

 
© 2003-2025 Catholic.by