|
Выйшла новая кніга Папы «Сябры Хрыста» |
| Друк | |
|
Святы Айцец
|
|
14.12.2010 12:16 |
|
«Сябры Хрыста» — такую назву мае кніга Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якая ўтрымлівае фрагменты аўдыенцый, прысвечаных дванаццаці апосталам і св. Паўлу. «Папа бярэ нас за руку і дапамагае адкрыць, кім былі першыя сябры Езуса, як яны сустрэлі Яго і як Ён паўплываў на іх сэрцы, так, што яны вырашылі ўжо ніколі не расставацца з Ім», — адзначаецца ва ўступе да кнігі.
«„Сябры Хрыста“ — гэта добрая лекцыя для ўсёй сям’і, — падкрэсліваюць у выдавецтве, дзе выйшла кніга. — Старэйшым яна дапаможа нанава адкрыць урокі любові да Збаўцы, а самыя маленькія ўбачаць прыклад таго, што да любові, якая з’яўляецца ў жыцці найважнейшым, здольны кожны».
|