«L’Osservatore Romano» аб гаміліі Бэнэдыкта XVI у адной з рымскіх парафій | | Друк | |
Святы Айцец |
14.12.2010 13:35 |
«Кажучы як вопытны прамоўца і прыцягваючы ўвагу прысутных, Бэнэдыкт XVI адклаў падрыхтаваную прамову і засяродзіўся на гэтым. Так, каб зірнуць на гісторыю апошніх стагоддзяў, узгадваючы многіх прарокаў, ідэолагаў і дыктатараў, якія сцвярджалі: гэта не Езус, а мы змянілі свет. І змянілі яго, але — як адзначыў Папа, — пакінуўшы пасля сябе вялікія знішчэнні», — чытаем у выданні. «Таму, — піша далей рэдактар, — мы павінны далей пытацца ў Хрыста, вобраз якога прадставіў нам Бэнэдыкт XVI, няпісанымі словамі, у якіх заключаны адказ: „Бачыце, што Я зрабіў. Я не ўчыніў крывавай рэвалюцыі, не змагаўся сілай са светам, аднак запаліў шмат агнёў, якія адначасова стварылі вялікі шлях святла тысячагоддзі таму». |