Адменена сустрэча Папы з рэлігійнымі кіраўнікамі Ізраіля | Друк |
Святы Айцец
11.01.2011 11:55
Планаваная ў бліжэйшы чацвер (13 студзеня 2011 г.) сустрэча 30 кіраўнікоў і прадстаўнікоў рэлігій Ізраіля са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI адменена. Нагодай для такога рашэння паслужыла забастоўка працаўнікоў ізраільскага Міністэрства замежных спраў, якое з’яўлялася адным з арганізатараў сустрэчы.

Невядома, калі і ці ўвогуле адбудзецца сустрэча з членамі Рады рэлігійных кіраўнікоў, у якую ўваходзяць главы хрысціянскіх Цэркваў краіны, два рабіны, кіраўнік ісламскай супольнаці, каптыйскіх, асірыйскіх і эфіопскіх супольнасцяў, друзаў, бахаяў.
 
© 2003-2025 Catholic.by