Папа прызначыў новых біскупаў на Гаіці | | Друк | |
Святы Айцец |
12.01.2011 18:21 |
![]() Новым Мітрапалітам стаў біскуп Гі Пуляр, які раней выконваў абавязкі ў дыяцэзіі Ле Кайе, а яго дапаможным біскупам — кс. Гландас Марыя Эрык Тусэнт, былы дырэктар дыяцэзіяльнага «Карытас». У выніку землятрусу, які адбываўся ў гэтай краіне 12 студзеня 2010 г., загінулі па меншай меры 170 тысяч чалавек і больш за мільён засталіся без даху над галавой. У выніку трагедыі загінуў таксама біскуп Порт-о-Прэнса Жазэф Серж Міо. |