Пантыфік прыняў генеральнага дырэктара ЮНЭСКА | Друк |
Святы Айцец
17.01.2011 17:33
Пытанні адукацыі і культуры абмяркоўваліся падчас аўдыенцыі Святога Айца для генеральнага дырэктара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай. Сустрэча адбылася 17 студзеня 2011 г.

Ірына Бокава сустрэлася таксама з Дзяржсакратаром папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, суправаджаў якога Сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

Як інфармуе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, сустрэчы кіраўніка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прысвечаныя пытанням адукацыі, навукі і культуры праходзілі ў прыязнай атмасферы. Звярталася ўвага на зацікаўленасць Апостальскай Сталіцы ва ўдзеле ў працах ЮНЭСКА, закраналіся некаторыя аспекты аховы сусветнай спадчыны і прыроднага асяроддзя чалавека.
 
 
© 2003-2025 Catholic.by