Прызначаны старшыня ватыканскага Упраўлення фінансавай інфармацыі | Друк |
Святы Айцец
19.01.2011 17:07
Святы Айцец прызначыў старшыню ватыканскага Упраўлення фінансавай інфармацыі — кардынала Аціліё Нікору, а таксама членаў Кіраўнічай рады.

Мэтай ведамства, створанага 30 снежня 2010 г., з’яўляецца забеспячэнне належнага нагляду і кантролю для прадухілення ў Дзяржаве Ватыкан, Рымскай Курыі і ўсіх арганізацыях, якія належаць да Апостальскай Сталіцы, фінансавых махінацый і адмывання грошай.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, членамі Кіраўнічай рады былі прызначаны прафесары Клаўдыё Б’янкі, Марчэла Кандэмі, Джузэппэ Далла Торэ і доктар Чэзарэ Тэста — вядомыя італьянскія юрысты, якія спецыялізуюцца ў пытаннях банкаўскага права.

«Апостальская Сталіца падтрымлівае намаганні міжнароднай супольнасці па барацьбе з незаконнымі фінансавымі аперацыямі і ўводзіць у сваю дзейнасць прынятыя ў свеце стандарты па прадухіленні і барацьбе з увядзеннем у абарачэнне даходаў ад злачыннай дзейнасці», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SІ.

 
© 2003-2025 Catholic.by