Патыфік заахвоціў да пераадольвання перашкодаў паміж хрысціянамі | | Друк | |
Святы Айцец |
19.01.2011 17:15 |
Пантыфік падкрэсліў: «Неабходна адчуць, што існуе сапраўднае ўнутранае адзінства паміж усімі тымі, хто крочыць за Панам, а таксама супрацоўнічаць, на колькі гэта магчыма, дзеля вырашэння яшчэ адкрытых пытанняў». Зыходным пунктам павінна стаць усведамленне таго, што «на гэтай дарозе Пан нас падтрымае і дапаможа, бо без Яго мы не можам гэтага зрабіць». Пантыфік адзначыў таксама, што «як вучні Хрыста мы нясём супольную адказнасць перад светам і павінны несці супольнае служэнне: так, як першая хрысціянская супольнасць у Ерузалеме. Зыходзячы з таго, што ў нас агульнае, мы павінны даваць моцнае сведчанне (заснаванае на духоўных фундаментах і падтрыманае розумам) пра Адзінага Бога, які аб’явіў сябе і прамаўляе да нас праз Хрыста». Папа сцярджае, што менавіта адсюль вынікае патрэба прасіць Бога «аб дары адзінства, каб на ўсім свеце выканаўся Яго план збаўлення і паяднання». «Адзінства не можа быць вынікам толькі чалавечай дзейнасці, але перш за ўсё Божым дарам», — працягваў Святы Айцец, адзначаючы, што шлях да відавочнай еднасці ўсіх хрысціянаў ідзе праз малітву. Звяртаючыся да дэвізу сёлетняга Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам», Пантыфік нагадаў, што ўжо ў дзень Пяцідзесятніцы Дух Святы сышоў на асоб розных моваў і культур. Гэта азначае, што з самага пачатку Касцёл аб’ядноўвае людзей рознага паходжання і менавіта зыходзячы з гэтай розніцы, Дух стварае адно Цела. Слуханне навучання апосталаў, братэрская супольнасць, ламанне хлеба і малітва — вось фундамент, на якім, па словах Папы, ідзе наперад будаванне бачнага адзінства Касцёла. Святы Айцец нагадаў, што ў гэтым і ёсць галоўны абавязак супольнасці Касцёла, які выражаецца ў грамадскай зацікаўленасці, хрысціянскай любові і справядлівасці. «Толькі такім чынам можам вымаўляць словы малітвы „Ойча наш“, якая заканчвае кожную аўдыенцую па серадах», — падкрэсліў Пантыфік.
|