Дыялог Ватыкана з суніцкім універсітэтам у Каіры спынены? | | Друк | |
Святы Айцец |
21.01.2011 13:34 |
![]() Каментуючы інфармацыю, пададзеную Генеральным сакратаром універсітэта Алі Абдэль Дайем аб тым, што навучальная ўстанова адкладае на нявызначаны тэрмін дыялог з Апостальскай Сталіцай, кс. Ламбардзі адзначыў, што ватыканскае ведамства збірае неабходную інфармацыю для правільнага разумення сітуацыі. Абгрунтаваннем дадзенага кроку кіраўніцтва ўніверсітэта называе неаднаразовыя заяўленні Бэнэдыкта XVI (інтэрпрэтаваныя «Аль-Азхар» як удар па ісламу), а таксама словы Бэнэдыкта XVI, у якіх Папа нібыта кладзе адказнасць за пераслед на Блізкім Усходзе паслядоўнікаў іншых рэлігій на мусульманаў. |