Пантыфік выпусціць два галубы як сімвал спакою | Друк |
Святы Айцец
27.01.2011 17:32
У бліжэйшую нядзелю, 30 студзеня 2011 г., падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прывітае дзяцей і моладзь з італьянскай Каталіцкай акцыі, удзельнікаў так званага «Каравану супакою» — акцыі салідарнасці з найбольш патрабуючымі ў бедных краінах. На знак спакою Пантыфік выпусціць два галубы.

Сёлета дзеці і моладзь італьянскай Каталіцкай акцыі збіраюць сродкі на дзіцячыя садкі, якімі апякуюцца сёстры служкі ў Іркуцку, а таксама на цэнтр для дзяцей вуліцы ў Санкт-Пецярбурзе, у якім працуюць як каталіцкія, так і праваслаўныя святары.
 
© 2003-2025 Catholic.by