Пантыфік салідарны з ахвярамі трагедыі ў Балівіі | Друк |
Святы Айцец
01.02.2011 12:14
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяры будаўнічай катастрофы, якая адбылася ў Санта-Круз (Балівія) і суперажывае сем’ям пацярпелых. 24 студзеня гг. у гэтым горадзе абваліўся 9-павярховы дом, пад руінамі якога былі знойдзены целы некалькіх чалавек.

29 студзеня падчас святой Імшы мясцовы арцыбіскуп зачытаў спачувальнае пасланне, дасланае ад імя Пантыфіка Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Святы Айцец запэўнівае, што моліцца за ахвяраў катастрофы і суперажывае сем’ям пацярпелых.
 
© 2003-2024 Catholic.by